Оставить отзыв:












«Маладзечна – 2015»: юныя зорачкі ў фестывальным карагодзе

З мэтай папулярызацыі дзіцячай эстраднай творчасці, павышэннямастацкага ўзроўню падрыхтоўкі юных выканаўцаў эстраднай песні, а таксама абмена творчымвопытам з 2005 года ў Палацы культуры г. Маладзечна праходзіць Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок”.
У 2013 годзе дырэкцыяй Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2013” было вырашана ўключыць у праграму  фестываля канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” пераможцаў конкурсу “Маладзічок”.
27 – 29 сакавіка 2015 года адбыўся VI Адкрыты конкурс юных  выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок – 2015”, у якім прынялі ўдзел 77  юных выканаўцаў у 4-х узроставых катэгорыях ад 6 да 18 гадоў. Гэта прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, а таксама Расіі і Латвіі.
Па выніках конкурсу былі вызначаны пераможцы і ўладальнік Гран-пры. Яны прымуць удзел у праграме ХVНацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2015”, які пройдзе ў нашым горадзе з 5 па 7 чэрвеня.
 
 

Інфармацыя прадастаўлена аддзелам мастацкай самадзейнасці Палаца культуры г.Маладзечна.

 

Фота Яўгена Стэльмаха.