Оставить отзыв:












Віншуем з Днём работнікаў культуры!

Шаноўныя калегі!
Дарагія сябры!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам –
Днём работнікаў культуры!
 
         Нам з вамі пашанцавала – мы жывём у рэгіёне высокай культуры і невычэрпнай духоўнай спадчыны. Знакавыя гістарычныя постаці, багатыя музычныя і тэатральныя традыцыі, таленавітыя суайчыннікі… Нам пашчасціла працаваць на такім выдатным падмурку, чым немагчыма не ганарыцца! Аднак у той жа час гэта абавязвае нас трымаць узровень і імкнуцца быць лепшымі!
Мы – работнікі культуры – маем непасрэднае дачыненне да культурнай прасторы нашага рэгіёна, а працуючы сёння, працуючы самааддана, з агеньчыкам у душы, бо інакш у нашай прафесіі проста немагчыма, – разам мы ствараем гісторыю нашага горада, рэгіёна, нашай краіны. Пра Маладзечаншчыну, яе культурныя традыцыі ведаюць не толькі ў нашай рэспубліцы – добрая слава, дзякуючы таленавітым людзям краю, слыве далёка за межамі Беларусі! Не будзе перабольшваннем меркаванне, што менавіта людзі нашай прафесіі з’яўляюцца багацейшым творчым скарбам з сапраўды невычэрпным патэнцыялам! Нам будзе не сорамна перад нашымі нашчадкамі – такой стракатай музычна-фестывальнай палітры, якая з кожным годам толькі багацее сваімі колерамі, можна толькі пазайздросціць – кожным мерапрыемствам, якое праходзіць з нашым удзелам і па нашаму сцэнарыю, мы памнажаем нацыянальны культурны здабытак Беларусі.
Сябры! Ад усяго сэрца жадаем вам творчых знаходак, арыгінальных праектаў і невычэрпнага натхнення! Акумулюйце ідэі, назапашвайце энергію на новыя справы і здзяйсненні! Моцнага вам здароўя, душэйнага спакою і задавальнення ад вынікаў сваёй дзейнасці!
 
 
З найлепшымі пажаданнямі,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ДУ “Палац культуры г.Маладзечна” С.Р.Сарока і калектыў