Оставить отзыв:












Запрашаем на “Адпачынак”!

Для ўдзельнікаў Народнага клубнага аб’яднання ветэранаў вайны і працы “Адпачынак” гэта восень пачалася з гастрольных выступленняў. Так, 28 верасня маладзечанскія артысты прадставяць сваю творчасць падчас канцэртнай праграмы ў Чысцінскім сельскім Доме культуры. А ўжо праз два дні – 30 верасня – калектыў запросіць на канцэрт “Залаты ўзрост” у Палац культуры г.Маладзечна. Яшчэ адна музычная сустрэча “Мелодыі восені” адбудзецца ў Доме пажылых людзей у горадзе Стаўбцы. Усе выступленні Народнага клубнага аб’яднання ветэранаў вайны і працы “Адпачынак” прымеркаваныя да Міжнароднага Дня пажылых людзей. Дарэчы, уваход на ўсе канцэртныя праграмы вольны.
 

 

Надзея СТАНКЕВІЧ.