Оставить отзыв:












Сучасная беларсукая песня прагучыць у Маладзечне

Другі дзень XIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2014” прапануе жыхарам і гасцям горада шыкоўны канцэрт сучаснай беларускай песні “Песня мая”, які адбудзецца на сцэне Палаца культуры 14 чэрвеня.
Удзел прымуць кампазітары, паэты, вядомыя выканаўцы краіны: Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, Алег Елісеенкаў, Эдуард Ханок, Вікторыя Алешка, Пётр Елфімаў, Жанэт, Вольга Барабаншчыкава, Ларыса Грыбалёва, Венера, Алёна Грышанава, Інга Кісялёва, Вольга Плотнікава, Яўген Чалышаў, Кірыл Ермакоў, Вера Карэтнікава, Саша Нэма, гурты “Чистый голос”, “Тяни-Толкай”, “Дрозды” і іншыя.
Пачатак канцэртнай праграмы “Песня мая” у 18.00. Білеты ад 30 тыс.руб.
Даведкі па тэл. 8 (0176) 75-27-84.
 

Надзея СТАНКЕВІЧ.