Оставить отзыв:












Маладзечна-2014: канцэрт сучаснай беларускай песні “Песня мая”

Маладзечна сустракае фестываль!
 
Другі дзень XIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2014” прапануе жыхарам і гасцям горада шыкоўны канцэрт сучаснай беларускай песні “Песня мая”, які адбудзецца на сцэне Палаца культуры 14 чэрвеня.
Удзел у праграме прымуць кампазітары, паэты, вядомыя выканаўцы краіны: Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, Алег Елісеенкаў, Эдуард Ханок, Вікторыя Алешка, Пётр Елфімаў, Жанэт, Вольга Барабаншчыкава, Венера, Алёна Грышанава, Інга Кісялёва, Вольга Плотнікава, Яўген Чалышаў, Кірыл Ермакоў, Вера Карэтнікава, гурт “Чистый голос” і іншыя.
Пачатак канцэртнай праграмы “Песня мая” ў 16.00.
Даведкі па тэл. 8 (0176) 75-27-84.