Оставить отзыв:












Запрашаем на Гала-канцэрт “Спадчына песняроў”

       Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2014” – гэта адзін з пяці найбольш значных фестываляў, якія вызначаюць культурную прастору сучаснай Беларусі. Сёлета ён пройдзе ў 14 раз. Традыцыйна на ім будуць гучаць толькі беларускае слова, шырока прадстаўлена нацыянальная паэзія і музыка розных пакаленняў, песні беларускіх аўтараў, выступяць заслужаныя і маладыя беларускія паэты і артысты. Гасцей фестывалю чакае насычаная праграма, якая дазволіць адчуць усю прыгажосць і меладычнасць беларускай мовы, дакрануцца да творчых вытокаў беларускай паэзіі.

         Урачыстае закрыццё ХIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2014” адбудзецца 14 чэрвеня на сцэне Амфітэатра. У вялікім Гала-канцэрце “Спадчына песняроў”, які прысвечаны 45-годдзю Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, удзел прымуць: народныя артысты Беларусі Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні “Бяседа” і іншыя.
         Завершыць фестывальны марафон яркі феерверк.
         Пачатак Гала-канцэрта ў 21.00. Білеты ад 30 тыс.руб. Даведкі па тэл. 8 (0176) 75-27-84.
        
 

          Надзея СТАНКЕВІЧ.