Оставить отзыв:












Творчы праект "Музычная спадчына Радзімы"

    Запрашаем 3 верасня ў Амфітэатр на творчы праект “Музычная спадчына Радзімы” – гастрольна-канцэртны тур студэнцкага духавога аркестра, прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння Народнага артыста СССР і БССР, прафесара Я.А.Глебава і Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь.

  Напярэдадні юбілею Яўгена Аляксандравіча Глебава – аднаго з выдатных беларускіх кампазітараў, класікаў айчыннай кампазітарскай школы, які амаль 30 гадоў свайго жыцця аддаў працы ў Акадэміі музыкі, – студэнцкі духавы аркестр пад кіраўніцтвам дырыжора, дэкана аркестравага факультэта, лаўрэата міжнародных конкурсаў, стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Максіма Рассохі выканае яго музыку ў канцэртах фармату open-air на адкрытых пляцоўках Мінска і абласных цэнтраў Беларусі. Нашаму гораду як культурнай сталіцы роднага краю таксама пашанцавала.

   У рамках творчага праекта акадэміі будзе гучаць музыка Я.А.Глебава з савецкіх кінафільмаў, знятых на кінастудыі “Беларусьфільм” у 60 – 70-я гады: “Пасля кірмашу”, “Вясновая казка”, “Апошняе лета дзяцінства”, “Траянскі конь”, “Тры вясёлыя змены”, “Леташняя кадрыля”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Я родам з дзяцінства”, “Саша-Сашанька”.

   Пачатак ў 18.00. Уваход вольны.

 

 

 Інфармацыйны аддзел Палаца культуры