Оставить отзыв:












У Маладзечне праходзіць фестываль песні і паэзіі «Маладзечна-2019»

 "Фестываль з’яўляецца адным з самых значных мерапрыемстваў сучаснай Беларусі, выконваючы ганаровую місію захавання і развіцця традыцый беларускай культуры. На шматлікіх канцэртных пляцоўках прадстаўлены лепшыя ўзоры музычнага мастацтва, найпрыгажэйшыя мелодыі роднага краю. Фестываль адкрывае новыя імёны, дорыць доўгачаканыя сустрэчы з любімымі артыстамі, цікавыя культурныя мерапрыемствы, якія прыносяць усім выдатны настрой",гаворыцца ў прывітанні раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў. 

    Паэтаў сустрэлі ў Вязынцы
   7 чэрвеня вядомыя паэты, дзеячы культуры наведалі адзін з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны – Купалаўскі  мемарыяльны запаведнік «Вязынка», пабывалі ў доме-музеі, усклалі кветкі да помніка славутага Песняра, наталіліся паветрам творчасці і натхнення. 
   -- Творчасць Янкі Купалы – гэта тая вышыня, з якой мы ўспрымаем свет, а свет успрымае нас, -- адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта, які з прывітальным словам звярнуўся да шаноўных гасцей.
   Творчыя прысвячэнні адрасавалі класіку беларускай літаратуры заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы паэт, перакладчык Мікалай Мятліцкі, паэт, празаік, жывапісец, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці Сяргей Давідовіч.
У школе мастацтваў разгарнулася паэтычная пляцоўка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Паслухаць творцаў з цэнтральнага рэгіёну сабраліся аматары беларускай літаратуры -- бібліятэкары, работнікі культуры, педагогі і навучэнцы. Адкрыла імпрэзу пад сімвалічнай назвай “Мой родны кут, як ты мне мілы!” старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Святлана Быкава. Яна адзанчыла, што творцы з Мінскай вобласці робяць вялікі ўнёсак у айчынную літаратуру.Родам Святлана з Заслаўя, прачытала верш, прысвечаны роднаму гораду. Сярод выступоўцаў былі і маладзечанцы -- паэт-песеннік Кастусь Цыбульскі, паэтэса, бард Марыя Шабанец.
     «Суразмоўцы»
    У рамках аўтарскага праекта Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» 7 чэрвеня ў Маладзечне прайшла творчая сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі, драматургам Аляксеем Дударавым і членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтам Уладзімірам Мазго.
Паэтычныя творы Уладзіміра Мазго пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі, многія з іх сталі хітамі.
   Многа звязвае вядомага драматурга Аляксея Дударава з нашым горадам. У тым ліку і Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, у рамках якога праходзіць паказ пастановак па яго творах. Селета Мінскі абласны драматычны тэатр увасобіў на сваёй сцэне спектакль «Не пакідай мяне».
     Працуе выстаўка
    У выставачнай зале Палаца культуры  была ўрачыста адкрыта выстаўка Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
    Дзе фестываль – там і народныя ўмельцы. Вось і ў Маладзечна штогод з’язджаюцца майстры з усёй Беларусі, каб у кожнага з нас была магчымасць выбраць сувенір, які будзе нагадваць пра незабыўнае червеньскае свята беларускасці. Упершыню ЗАТ “Сакавіца” (былая Маладзечанская фабрыка мастацкіх вырабаў) выставіла на фестывальнай пляцоўцы гэты разумны нямецкі агрэгат ZSK, які па любой тканіне вышывае любы ўзор, складзены на камп’ютары.
    Конкурс маладых выканаўцаў
  А ў Палацы культуры адбылася адна з галоўных фестывальных падзей — прайшлі другі і трэці этап рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Больш за 20 удзельнікаў выконвалі песні пад мінусоўку (фанаграму без голасу выканаўцы) і ў суправаджэнні аркестра.
    Мінскую вобласць прадстаўлялі Уладзіслаў Сазонаў, Яна Мармыш, Наталля Ламака.
   У час урачыстага адкрыцця фестывалю Міністр культуры Рэспублікі Беларусь зачытаў прывітальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
    Былі названы імёны пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў.
    Дыпломам фестывалю трэцяй ступені быў адзначаны Уладзіслаў Сазонаў (Мінская вобласць), другой ступені – Ульяна Пашкова (Мінск), першай – Дар’я Часлаўская (Магілеўская вобласць). Гран-пры фестывалю і галоўны прыз Уладзімір мулявіна -- Крыштальная гітара -- журы аддало Яне Мармыш, прадстаўніцы Мінская вобласці.
    У Мінскім обласным краязнаўчым музее адкрылася выстаўка "Гармонія шкла". Аутары работ -- мастакі па шкле Таццяна і Петр Арцёмавы. 
    “У добрым родзе ўсё ў згодзе”
   На Цэнтральнай плошчы адбыўся сёмы абласны фестываль сямейнай творчасці “У добрым родзе ўсё ў згодзе”. Сямейныя клубы Маладзечанскага  раёна  на ім прадставілі пяць сем’яў – Калацэй (Хажоўскі СДК), Белыя (Беразінскі СДК),  Матусевічы (Аляхновіцкі СДК), Ігнатовічы (Відзеўшчынскі СДК) і Мячкоўскія (Лебедзеўскі СДК). Гучала таксама беларуская музыка. На сцэну фестваля выходзілі аматарскія творчыя калектывы, сярод якіх – музыкальная дынастыя Сальнікаў з Чысці. 
   Госцем праекта “Асоба эпохі” стала заслужаная артыства Рэспублікі Беларусь Надзея Мікуліч.
 На Цэнтральнай плошчы госці фестывалю змаглі палюбавацца на прамысловыя і дызайнерскія калекцыі мадэляў жаночага, маладзёжнага і дзіцячага адзення і аксесуараў з ільну (арт-фэст “ЛянОК”).
    ***
 
 Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіў на сцэне Палаца культуры Маладзечна спектакль “Янка Купала: жыццё ў свеце маланак”.
 
    Па матэрыялах mgazeta.by