Оставить отзыв:












Областной праздник в честь Дня матери прошел в Молодечно

      Пяць нашых зямлячак атрымалі вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду – ордэн Маці -- на абласным свяце, якое прайшло ў пятніцу ў гарадскім Палацы культуры.
Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч, падзякаваў усім мамам за выхаванне дзяцей, уручыў падарункі прадстаўніцам розных раёнаў, якія плённа спалучаюць мацярынства з работай, грамадскімі абавязкамі. 
Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў прыгадаў, што на Маладзечаншчыне налічваецца 1414 мнагадзетных сем’яў, і іх колькасць павялічваецца з кожным годам. 167 жанчын узнагароджаны ордэнам Маці. А на свяце да гэтай слаўнай кагорты далучылася яшчэ пяць жанчын, якім Юрый Горлаў уручыў высокую дзяржаўную ўзнагароду. Сямёра дзяцей выхоўваецца ў сям’і Вольгі Едзінец з Гарадка, па пяцёра ў Аксаны Жук з Аляхновіч, Марыі Матусевіч з Турэц-Баяраў, Марыны Мхітаран з Лебедзева, Марыны Строк з Маладзечна. Ва ўсіх іх дружныя і працавітыя сем’і, дзе пануе атмасфера любові і павагі. І кожная жанчына раздзяляе сваю ўзнагароду з мужам і дзецьмі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч ўручыла падарункі актыўным жанчынам-маці, сярод якіх і маладзечанкі – старшыня раённага аддзялення Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Яўгенія Русецкая, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Яцухна. 
       Павіншавалі віноўніц урачыстасці старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Алег Семянчук, начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Таццяна Апраніч. 
Лідар абласной арганізацыі Беларускага Саюза жанчын Святлана Сарока ўручыла Ганаровыя граматы і падарункі жанчынам, якім зала апладзіравала стоячы. Гэта Валянціна Навіцкая, маці касманаўта Алега Навіцкага, якая перамагала ў намінацыі «Мацярынская слава». Пераможцам праекта «Поспехі дзяцей – радасць бацькоў» стала Ганна Асанава, маці чэмпіёна свету і Еўропы па боксе сярод моладзі Дзмітрыя Асанава. 
    Па матэрыялах mgazeta.by