Оставить отзыв:












Паспорта вручили в торжественной обстановке (ФОТО)

 У аўторак, 15 сакавіка, паўсотні навучэнцаў розных устаноў Маладзечаншчыны былі запрошаны ў Палац культуры на цырымонію ўрачыстага ўручэння пашпартоў, якая ў рамках  ўсебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!»  праводзіцца з нагоды Дня Канстытуцыі.


На сустрэчу з моладдзю прыйшлі прадстаўнікі мясцовых улад, актывісты райкама БРСМ, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, педагогі. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дырэктар Палаца культурыСвятлана Сарока, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алеся Лукоўская, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Валянцін Асіповіч, кіраўнік клуба «Пошук» настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №5 Лідзія Князева,ганаровая грамадзянка раёна, звярнуліся з прывітальным словам да юнакоў і дзяўчат, уручылі ім пашпарты.
 
вручение паспортов
вручение паспортов
вручение паспортов
вручение паспортов
Галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь уручае юным маладзечанцам начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Валянцін Асіповіч.
вручение паспортов
вручение паспортов
На ўрачыстасці прыгадалі адметныя падзеі мінулага года, які ў краіне прайшоў пад знакам моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Прысутныя паглядзелі тэматычны відэафільм. Юнакам і дзяўчатам нагадалі аб тым, што 2016-ы аб’яўлены Годам культуры, наш горад з’яўляецца культурнай сталіцай рэспублікі, таму вялікія спадзяванні ў ажыццяўленні шматлікіх творчых задум ускладзены на падрастаючае пакаленне.
вручение паспортов
Назаўсёды запомняць знамянальную падзею васьмікласніца СШ №14 Яна Шавела, яе равеснік з гімназіі №10 Станіслаў Вайцяховіч і дзевяцікласніца Чысцінскай СШ Арына Смалей.
вручение паспортов
Браты Кірыл і Арцём Скапец, якія вучацца ў дзявятым і восьмым класах Красненскай школы, атрымалі пашпарты ў адзін дзень.
вручение паспортов
вручение паспортов
вручение паспортов
вручение паспортов
 
Гучнымі апладысментамі віталі ўсе ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Надзею Слюнько і Віталія Закаблука. Моладзь падзякавала ім за мірнае жыццё. Юныя артысты Маладзечаншчыны падрыхтавалі канцэртныя нумары.

Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.