Оставить отзыв:












“В этом доме пребудет любовь”

Так называўся творчы вечар паэта і кампазітара Вячаслава Бабкова, які 26 чэрвеня адбыўся ў Палацы культуры. Праграму вечара склалі  творы-прысвячэнні родным і дарагім людзям.Дакрануўшыся да сямейных традыцый адной сям’і кожны з гледачоў нагадаў і старонкі свайго сямейнага альбома. Творы ў выкананні аўтара, у дуэце з братам Віталіем ўпляталі тонкія пачуцці ў канву шчырай сяброўскай праграмы. А пасля канцэрту Вячаслаў Рыгоравіч пагадзіўся на размову ў неафіцыйным фармаце.

-- Калі ласка, некалькі слоў аб вашым жыццёвым і творчым шляху.
-- Мае добрыя і клапатлівыя бацькі стараліся выхоўваць сыноў не на хрысціянскіх ісцінах, а на камуністычных ідэалах. Я быў нядрэнным музыкантам, гадоў з пятнаццаці пачаў падпрацоўваць на вяселлях і танцавальных пляцоўках. Не адмаўляўся ад спакуслівых радасцей жыцця. А спыніўся тады, калі з-за цяжкай хваробы пайшла з жыцця маленькая пляменніца -- наш светлы анёл. Гэта трагедыя прывяла да пакаяння, пазнання адзінай ісціны Бога. І цяпер я ведаю сам, як трэба берагчы сямейнае шчасце і хачу расказаць аб гэтым. Сваёй творчасцю стараюся аб’яднаць людзей розных пакаленняў, невыпадкова ў канцэрце прынялі ўдзел і юныя артысты.
-- Лірычныя ноткі ўнеслі ў праграму творчага вечара выступленні лаўрэата прэстыжных конкурсаў Машы Фішман, удзельнікаў заслужанага аматарскага хору “Крынічка” , Галіны і Крысціны Бабковых…
-- Я вельмі беражна нясу любоў і сваім дзецям, і маленькім вучням, якія сталі працягам маёй добрай і надзейнай сям’і. Адчуваю сапраўднае шчасце, калі пішу для іх вершы і музыку, бачу шчаслівыя дзіцячыя ўсмешкі, чую іх празрыстыя крынічныя галасы.
-- Праграма творчага вечара стала адным з яркіх момантаў дабрачыннага праекта “Любоў—Яднанне—Айчына”, наколькі я ведаю, вы маеце самыя непасрэдныя адносіны да яе нараджэння .
-- Пяць гадоў таму мы з Віталіем падрыхтавалі музычны праект “Брат брату говорит”,  які з бласлаўлення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага экзарха Усёй Беларусі Філарэта быў прадстаўлены на Усерасійскім кінафестывалі “Сям’я Расіі”.  Высокай ацэнкай стала прысуджэнне перамогі ў адной з намінацый, аб чым сведчыць Ганаровая грамата міністэрства культуры  масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі,  Свяцейшага Патрыярха Алексія. Праз некаторы час мы з Уладзімірам Усеваладавічам Грозавым, які ў цяперашні час з’яўляецца сустаршынёй аргкамітэта духоўна-асветніцкай праграмы “Сям’я – Яднанне -- Айчына”, намеснікам старшыні грамадскага Савета памаральнасці ў Рэспубліцы Беларусь, былі запрошаны на фестываль“Сям’я Расіі” ў якасці ганаровых гасцей.
Разуменне таго, што і ў нашай краіне трэба праводзіць праекты, накіраваныя на падтрыманне сям’і, яе хрысціянскіх асноў, ўвасобілася ў ідэі стварыць дабрачынную  праграму. Ісціннай верай і сапраўднай любоўю, на якой трымаецца і маленькая сям’я, і вялікая дзяржава, аб’яднаць беларусаў. Праз жывое слова, духоўныя музычныя творы прывіваць павагу да вялікай спадчыны, адкрываць імёны герояў нашага часу, смела глядзець у будучыню. На гэта накіравана і мая работа, як дырэктара рэспубліканскага фестывалю сучаснай хрысціянскай музыкі “Благовест”, выканаўчага дырэктара Камернага духоўнага тэатра. У рамках праграмы гэтыя калектывы таксама выступалі ў вашым горадзе.
-- Сустрэча з іх творчасцю пакінула вялікае ўражанне, а чым запомніцца наш горад?
-- Маладзечна стаў сёмым па ліку горадам, які прыняў эстафету дабрачыннай акцыі, распачатай у 2007 годзе. Раней былі Слуцк, Жодзіна, Старыя Дарогі, Сталбцы, Салігорск, Барысаў. Да 2011 года мерапрыемствы распісаны на 22 рэгіёны Мінскай вобласці. А наогул гэта праект рэспубліканскага маштабу.
Дзесяткі пляцовак,сотні разнастайных мерапрыемстваў і іх ўдзельнікаў, тысячы гледачоў… І сярод іх асаблівыя, таленавітыя і шчырыя маладзечанцы. У гэтыя святочныя дні менавіта з Маладзечна мы ўзносім словы малітваў аб нашай радзіме і нашых суайчынніках. І верым, што кожны адчуе сэрцам: “Мы – сям’я Беларусі”.
Гутарыла Людміла ЦАР.
Тэл.77-21-34.