Оставить отзыв:












Суквецце талентаў

Якія асацыяцыі выклікае ў вас слова – справаздача? Дакладныя лічбы, складаныя разлікі…Вядома ж, справа адказная. А вось гэта справаздача і адказная, і творчая . Напоўнена яна спевамі, танцамі, музыкай. І невыпадкова называецца “Суквецце талентаў”, бо аб’ядноўвае ў адным канцэрце амаль усе творчыя калектывы Палаца культуры. Рыхтуюцца да яе самадзейныя артысты вельмі сур’ёзна і выступаюць не горш за прафесійных.

Сёлета справаздачны канцэрт Палаца культуры “Суквецце талентаў” быў прысвечаны 65-ай гадавіне Вялікай Перамогі. Адкрылі яго ўдзельнікі народнага клубнага аб’яднання ветэранаў вайны і працы “Адпачынак”. І адразу настроілі гледачоў на выдатны настрой. Лірычнай ноткай стала прысвячэнне малой Радзіме самадзейнага аўтара, удзельніка літаратурнага аб’яднання “Агмень” Валерыя Хіхіча. “Цудоўны спеў”, так у перакладзе з італьянскага азначае “Бельканта”, прагучаў ў выкананні Паўла Бандарэнкі, Андрэя Калыскі і Ніны Жукоўскай. Каскадам іскрамётных лаціна-амерыканскіх танцаў і рамантыкай павольных кампазіцый уразілі гледачоў танцоры, якія займаюцца ў студыях бальных танцаў Палаца. Калекцыю “Вячэрні кактэйль” Палаца культуры і “Донна” фабрыкі “Дзіната” (мастак-мадэльер Наталля Кацінель) прадэман-стравалі стыльныя і грацыёзныя дзяўчаты з клуба творчай моладзі “Шарм”.

Тэатр танца пад кіраўніцтвам Таісіі Пашкевіч маладзечанцы ведаюць па ўдзелу ў пастаноўках Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра. У яго выкананні гледачы ўбачылі цыганскі танец з оперы “Травіята” Вердзі . У прэм’ернай рабоце - “Вальсе кветак” закружылі маленькія танцоры з ансамбля “Класіка”. Самы шматлікі калектыў -- “ВіЗаВі” -- “падзарадзіў” энергіяй у стыле хіп-хоп, стрыт, мадэрн. А “Сонечныя праменьчыкі” у кожны танец уклалі прамяністую усмешку кожнага з танцораў. Музычную эстафету яны перадалі ўдзельнікам вакальнага ансамбля “Шанс” і эстрадным зорачкам з узорных эстрадных студый “Спяваем разам” і “Жывы гук”. Усе выступленні вакальнай групы “Менестрэлі”праходзяць “на біс”. На справаздачным канцэрце яе кіраўніку -- Аляксандру Важніку -- быў уручаны юбілейны медаль “90 гадоў органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі”. Так адзначаны яго ўклад у падрыхтоўку харавога калектыву палка воінскай часці 04152 Маладзечна да рэспублі-канскага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці. Першае месца на конкурсе, які прысвячаўся 65-ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, значная, высокая адзнака. “Малайчыны, “Менестрэлі”, і дапамагчы паспелі, і на канцэрце спелі…” Ды так, што іх выступленне стала адным з самых запамінальных момантаў “Суквецця талентаў”.

А вялі справаздачны канцэрт – абаяльная Таццяна Тарасава і ўдзельнікі гуртка “Я – вядучы” Наталля Гайдуковіч, Анастасія Вайда, Аляксандра Харчанка, Вікторыя Васілеўская.

Людміла ЦАР.
Тэл 77-21-34.