Оставить отзыв:












І прыгажосць любві нябеснай…

Працэс рэлігійнага адраджэння на працягу апошніх дзесяцігоддзяў у рэспубліцы адбываецца паслядоўна і мэтанакіравана. А адным з галоўных духоўна-асветніцкіх праектаў Беларускай Праваслаўнай Царквы на сённяшні дзень з’яўляецца праграма “Сям’я-адзінства, Айчына”. Яе мэта --выхаванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры, прапаганда моцных сямейных зносін, здаровага ладу жыцця, дзяржаўнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці.
Шматлікія мерапрыемствы асветніцкага характару з вялікім рэзанансам праходзяць у розных гарадах Мінскай вобласці. Тэматычныя цыклы сталі традыцыйнымі і ў нашым горадзе .
21 красавіка на сцэне Палаца культуры адбылася вялікая духоўная праграма “Шлях да Храма”—працяг маштабнага творчага праекта, які не мае аналагаў у рэспубліцы. Гэты канцэрт, як і іншыя мерапры-емствы праекта, пачатага некалькі год таму,прынеслі значны плён, дзякуючы актыўнай творчай дзейнасці калектываў Палаца культуры і Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага вучылішча імя М-К. Агінскага, асабіста іх кіраўнікоў. Магутную сілу мастацтва на карысць высокай мэты -- будаўніцтва Храма Ражства Хрыстова, яскрава пацвердзіла ўзнёслае выступленне на сцэне Палаца больш за 180 музыкантаў.
Лепшыя ўзоры сусветнай духоўнай класікі, сучасных музычных твораў прагучалі ў выкананні хору акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К.Агінскага, зводнага хору вучылішча, вакальнай групы Палаца культуры “Менестрэлі”, салістаў Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра, лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Кадры відэстужкі “Шлях да Храма” адлюстравалі старонкі праваслаўнага жыцця.
Вялікую значнасць, якая надаецца Маладзечанскім раённым выканаўчым камітэтам, установамі і арганізацыямі, грамадскімі аб’яднаннямі рэгіёна рэалізацыі сацыяльна-значымых нацыянальных праграм, дабрачынных праектаў, падкрэсліла ў сваім выступленні намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Людміла Мікалаеўна Канановіч.Сустаршыня аргкамітэта Рэспубліканскай духоўна-асветніцкай праграмы “Сям’я - адзінства, Айчына”, намеснік старшыні грамадскага Савета па маральнасці ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Усеваладавіч Грозаў у знак высокай ацэнкі духоўнага жыцця горада, актыўнай місіянерскай работы ўручыў настаяцелю Храма Ражства Хрыстова пратаірэю Мікалаю Саўчуку кніжныя рарытэты: энцыклапедыю “Дорогами православной Беларуси» і факсімільную копію адной з галоўных праваслаўных кніг «Слуцкое Евангелие», най значнасць якой, па яго словах, адпавядае значнасці найвялікшай святыні -- Крыжу Ефрасінні Полацкай. Фаліянты сталі бясцэнным скарбам будучай бібліятэкі новага храма.
Вось так, па старажытнай традыцыі беларускай талакі, не страчанай у стагоддзях, адкрываецца для нас спасціжэнне вечных жыццёвых каштоўнасцяў, шлях у будучыню. А актыўны ўдзел у народным будаўніцтве храма сведчыць аб вышыні духоўных ідэалаў. Высакародная справа і клопат аб родным горадзе, а значыць, і роднай Беларусі аб’яднала знакамітых землякоў, вядомых беларускіх артыстаў,калектывы прадпрыемстваў і ўстаноў маладзечаншчыны, прыватных прадпрымальнікаў і ўсіх неабыякавых людзей. Словы малітваў узносяцца да нябёсаў за тых, хто ахвяруе сродкі на духоўнасць.Словы ўдзячнасці гучаць на духоўных вечарынах са сцэны. На старонках “Маладзечанскай газеты” знайшлі ганаровае месца імёны кіраўнікоў і назвы прадпрыемстваў, калектывы якіх падтрымалі духоўны праект “Шлях да Храма”. Сярод іх -- Маладзечанскае аддзяленне ААТ “Белінвестбанк” (кіраўнік – І.А.Белан), аддзяленне ААТ “Белпрамбудбанк” (Н.М.Ахвацюк), ТАА “Белхол” (А.М.Чурсін), ТАА “Амазон-каларыт”( У.К Круцько.), ЗАТ “Маладзечнамэбля” (В.У.Бушыла), МВУ “Маладзечнаміжрайгаз” (М.П.Прыбалавец), Маліноўшчынскі спірта-гарэлачны завод “Аквадыў” (А.Л. Рымашэўскі.),ТАА “Сангранд” (У.У.Батан).
Будаўніцтва працягваецца. Ахвяраванні могуць быць пералічаны на разліковы рахунак № 3015190610012 у аддзяленні 932 г.Маладзечна ААТ БелІнвестбанка, код 739, ОКПО

Матэрыял падрыхтавала Людміла Цар
“Маладзечанская газета”
30 красавика 2010