Оставить отзыв:












Авацыя №4 (60) 18 мая 2011 года

 

 

Працаваць – каб здзіўляць!

 

Падводзячы вынікі мінулага года, смела можна казаць, што ўсе планы і задачы, якія ставіліся перад народнай студыяй выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, былі выкананыя. Правялі шмат выстаў, бралі ўдзел у конурсах і займалі ганаровыя месцы, а галоўная падзея – адзначылі 55-гадовы юбілей студы

Народная студыя  выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва заснаваная ў Маладзечне ў 1955 г.  Першымі выкладчыкамі былі  Ядзвіга Радзялоўская і малады мастак Кастусь Харашэвіч, дзякуючы якім стварыўся выдатны мастацкі асяродак.   Сярод іх вучняў  вядомыя мастакі  і  педагогі: В. Лазоўскі, Ю. Герасіменка, І. Смалякоў, П. Дзёмаў, А. Ткачэнка.

З 2002 г. студыя працуе пры Палацы культуры, кіраўнік – Галіна Аляксандраўна Сушко, якая ў свой час таксама вучылася ў гэтай студыі. Выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтва займаюцца каля 30 чалавек ад 10 да 60 гадоў. Удзельнікі вывучаюць асновы малюнку, жывапісу, кампазіцыі. Асаблівая ўвага надаецца развіццю творчай індывідуальнасці, выпрацоўцы свайго мастацкага стылю. Кожны год у выставачным фае Палаца праходзяць тэматычныя выстаўкі, дзе экспануюцца работы студыйцаў і якія з задавальненнем наведваюць жыхары і госці Маладзечна. Лепшыя працы выстаўляліся ў мастацкай галерэі вёскі Плябань, у п. Беразінскае, Турэц-Баярах, Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Багдановіча. Дзеці  з  захапленнем  удзельнічаюць у гарадскіх, рэгіянальных, абласных і міжнародных конкурсах дзіцячых малюнкаў, атрымоўваючы падзякі і ўзнагароды .

У мінулым годзе народная студыя  выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва адзначыла 55-годдзе. Была арганізаваная выстава “Вольны палёт”, на якой прадстаўлялі свае работы вучні Галіны Аляксандраўны, а зараз студэнты і выпускнікі ВНУ. Асабліва палюбілася наведвальнікам праца Кацярыны Юкавец “Дзяўчынка і кот”, выкананая алеем у цікавай аўтарскай тэхніцы. Шмат добрых водгукаў пачулі маладыя мастакі, а гасцям на адкрыцці выставы паабяцалі праз пяць год стаць членамі саюза мастакоў Беларусі. Цікава, што пяць прац з гэтай выставы зараз упрыгожваюць кватэры ў розных гарадах  Італіі.

Дарэчы, трдыцыйнымі сталі выставы студыйцаў “Веснавыя каты”, якія праходзяць у сакавіку. Цёплы гумар, непаўторныя вобразы, шчырасць выканаўцаў прыцягваюць новых і новых прыхільнікаў. Сёлета, асабліва цікавыя працы былі ў Аляксандры Рашчэўскай, якая стварыла сваю гісторыю пра катоў. Але і больш сур’ёзныя тэмы хвалююць юных мастакоў. У тэматычных выстаўках “Мая зямля”, “Мая Беларусь” дзеці распавядаюць пра сваю любоў да роднай зямлі, мілых сэрцу людзей, малюючы прыгожыя пейзажы і партрэты.

Вучні народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва заўсёды прымаюць удзел у розных конкурсах. Так, у рэгіянальным конкурсе да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Крысціна Клімовіч заняла трэцяе месца з карцінай “ Салдат”, а Кацярына Пакладок за працу “Сустрэча” - першае. У работах дзяўчынак журы адзначыла эмацыйянальнасць і шчырасць выканання.

У планах студыі на 2011 год  прадпрымальнасці - наведванне выстаў прафесійных мастакоў, выезды на пленэры, удзел ў конкурсах і, канешне, праца, праца, праца . Каб здзіўляць новымі прыгожымі творамі!

 

Кіраўнік студыі Галіна СУШКО.

 

 

 

 
Гран-пры ў Марыі Ляшчынскай

 

Чацвёрты адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок-2011” прайшоў у сакавіку ў нашым цудоўным горадзе фестываляў. Гран-пры конкурсу атрымала выхаванка студыі “Спяваем разам” Палаца культуры Марыя Ляшчынская.

 

На конкурс было пададзена больш 100 заявак. Адабралі толькі 63. На “Маладзічок” прыехалі ўдзельнікі не толькі з Беларусі, але і з Расіі. Наш Палац і наш горад прадстаўлялі ўзорныя эстрадныя студыі “Жывы гук” і “Спяваем разам” Палаца культуры. Конкурс доўжыўся тры дні – з 25 па 27 сакавіка.

 

                Каб удзельнікам было не сумна, арганізатары “Маладзічка” не забыліся і пра дасуг - для іх падрыхтавалі цікавую забаўляльна-пазнавальную праграму. Майстар клас для першай і другой узроставай катэгорыі праводзіла заслужаны  работнік  культуры Рэспублікі  Адыгея, выкладчык Мінскага  дзяржаўнага  каледжа  мастацтваў Нэлі Сяргееўна Дукава.

 

                Два дні ўдзельнікі  прадстаўлялі сваё майстэрства. І кожны з іх быў адметным па-свойму. за выступленнямі пільна сачыла жыру, у склад якога ўвайшлі: член саюза кампазітараў Беларусі Алена Атрашкевіч, дырэктар Маладзечанскага музычнага вучылішча, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Рыгор Сарока, беларускі спявак Пётр Ялфімаў, яго прадзюсар Таццяна Касмачова, заслужаны работнікк культуры Рэспублікі Адыгея Нэлі Дукава, мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў «Белазаўскі акорд» Генадзь Смольскі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Алег Сямёнаў, галоўны рэдактар музычных праграм Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё Таццяна Якушава. Узначаліў журы кампазітар Алег Елісеенкаў.

 

                Упершыню за ўсю гісторыю конкурса галоўную ўзнагароду “Маладзічка” атрымала маладзечанка – выхаванка ўзорнай эстраднай студыі “Спяваем разам”           Палаца культуры Марыя Ляшчынская.

 

 

На п'едэстале гонару

 

У першай узроставай групе (6-9 гадоў) пераможцамі сталі: Наталля Баязлівец (Пружаны) – першае месца,  Паліна Каштальян (Мінск) – другое, Вікторыя Савіч (Лунінец) – трэццяе; у другой  узроставай групе (10-12 гадоў) прызавыя месцы падзялілі  Арцём Голубеў (Горкі) – першае,  Лідзія Сасункевіч (Маладзечна) – другое і  Вікторыя Місюль (Вілейка) – трэццяе. У трэццяй узроставай групе (13-15 гадоў) першае месца заняла Кацярына Мурашка (Магілёў), другое атрымала Лідзія Заблоцкая (Магілёў),  а трэццяе -- Крысціна Збралевіч (Лунінец). У самай старэйшай, IV узроставай групе (16-18 гадоў) 1 месца ў Алесі Сяргейчык (Валожын), другое ў Наталлі Кірыенкі (Жодзіна) і трэццяе заняла Дар'я Моніч (Барысаў). Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Соф'я Бараўкова з г. Гарадзец (Расія).

Надзея СТАНКЕВІЧ.


 

 

 

 

Танцавальны калейдаскоп

 

Танец – гэта стыхія, у якой рухі чалавека знаходзяцца ў поўнай гармоніі з музыкай. Гэта яркае відовішча, дзе экспрэсія, грацыя, феерыя рознакаляровых касцюмаў вабяць наш зрок і застаўляюць уважліва сачыць за танцуючымі. Гэта накал эмоцый і перажыванняў. Гэта цуд, створаны творчай фантазіяй таленавітых людзей.

 

 Ва ўсім гэтым маладзечанцы маглі пераканацца, завітаўшы 20 сакавіка ў Палац культуры, дзе праходзіў пяты рэспубліканскі турнір па спартыўных бальных танцах “Кубак Маладзечна-

2011”. Там царыла сапраўдная прыгажосць!

 

Арганізатарамі такога грандыёзнага мерапрыемства выступілі Беларуская Федэрацыя танцавальнага спорту, Маладзечанскі раёны выканаўчы камітэт, Палац культуры горада Маладзечна, студыя бальнага танца “Каскад” Палаца культуры горада Маладзечна.

 

 

Удзельнікаў турніра было вельмі шмат: малеча (5-6 год), моладзь і дарослыя канкурсанты. Яны прадстаўлялі танцавальныя клубы Маладзечна, Мінска, Барысава, Асіповіч і Смаргоні.

 

Загучалі фанфары. Студыя эстраднага танца “ВіЗаВі” прывітала ўсіх удзельнікаў і гасцей турніра цікавай харэаграфічнай кампазіцыяй. Вядучы,  Альберт Аўчыннікаў, сардэчна запрасіў прысутных на адкрыццё рэспубліканскага турніра па спартыўных бальных танцах. Ён зацвердзіў, што ў гэты дзень ва ўсіх, як гледачоў, так і канкурсантаў, павінен быць цудоўны настрой, бо гэта светлае і радаснае свята.

 

 

Затым на сцэне адбыўся парад пар – удзельнікаў турніру, іх  прадстаўленне гледачам. Пазнаёмілася зала і з судзейскай калегіяй, і з арганізатарамі турніра. Дырэктар Палаца культуры Святлана Рыгораўна Сарока пажадала канкурсантам поспеху, лёгкага паркету і аб’явіла турнір адкрытым.

 

Ітак, турніру быў дадзены старт. Закружыліся пары у запальваючых  рытмах танга, ча-ча-ча, джайва, румбы, самбы, квік-стэпа і вальса. Адзін неверагодна яскравы танец змяняўся наступным. У гледачоў захоплівала дух ад бліскучага і пераліваючага віхора танцуючых пар на сцэне. Гэта былі незабыўныя і хвалюючыя моманты. Бурнымі і цёплымі апладысментамі сустракала зала кожную танцуючую пару.

 

 

Цэлы дзень вялася справядлівая барацьба паміж танцуючымі парамі - з дзесяці гадзін раніцы і амаль да васьмі гадзін вечара. Турнір быў падзелены на тры аддзяленні. Журы, каб вызначыць пераможцаў, прыйшлося добра і напружана папрацаваць. Члены судзейскай калегіі мяняліся ў залежнасці ад таго, якія групы выступалі на сцэне. Галоўным суддзёй турніра была Ірына Парахневіч з горада Мінска. Астатнія прадстаўнікі судзейства прыехалі з  Мінска, Жодзіна, Асіповічаў і Барысава, усяго іх было 9 чалавек.

 

Узнагароды чакалі ўдзельнікаў на прыканцы кожнага аддзялення. Як жа радаваліся яны дыпломам, медалям, салодкім шакаладкам і смачным  падарункам ад кампаніі “Онега”. Малышы, на пачатку турніра такія сур’ёзныя, а пасля атрымання ўзнагарод скакалі ад задавальнення. Як прыемна, што гэтыя спаборніцтвы не ўнеслі раздор у рады канкурыруючых танцавальных клубаў, а наадварот яшчэ больш згрунтавалі іх. Прызы ўручалі дырэктар Палаца культуры горада Маладзечна Святлана Рыгораўна Сарока і прадстаўнік судзейскай калегіі.

 

 

Падведзеныя вынікі, уручаныя кубкі камандам, чые ўдзельнікі заваявалі найбольшую колькасць перамог, і становіцца сумна, што шыкоўнае відовішча завяршылася. Але сэрца перапаўняе гордасць за землякоў, за родных маладзечанцаў. Віват, студыя бальнага танца “Каскад” Палаца культуры горада Маладзечна. Вялікі дзякуй яе кіраўніку Аляксандру Драгаміраву за тое, што яго каманда атрымала другое пачэснае месца ў камандным заліку. Так трымаць! Будзьце заўжды першымі ўдзельнікі гэтай студыі: Беккер Ягор і Наруць Ксюша, Эсмантовіч Максім і Бялькевіч Марыя, Яцуковіч Міхаіл і Сарокіна Ліза, Чубін Аляксей і Крыштава Ксюша і іншыя, хто жыве ў чароўным міры танца. Удачы вам, а таксама яшчэ адным нашым землякам – студыі бальнага танца “Віртуоз” горада Маладзечна пад кіраўніцтвам Аляксея Елізавеценка. І, нагледзячы на тое, што ў гэтым турніры Мінскі клуб “Элеганс” заняў першае каманднае месца, мы спадзяёмся, што ў будучым перамога будзе за намі.

 

Дзякуй арганізатарам турніра, усім супрацоўнікам Палаца культуры, кампетэнтнаму журы, непаўторным удзельнікам і ўдзячным гледачам за свята, якое мы будзем памятаць і з нецярпеннем чакаць новай сустрэчы.

 

 Марына ЮХНЕВІЧ.